Курс долара ў Беларусі панізіўся, а расійскага рубля — вырас

11 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.

У выніку іх, як інфармуе Нацбанк, долар патаннеў на 34 рублі — да 15 771.

Еўра наадварот падаражэў на 45 — да 17 372 рублёў.

Курс расійскага рубля таксам вырас — на 3,93. У выніку 1 расійскі рубель каштуе 249,43 беларускага.

Як паведамляла Еўрарадыё, 10 жніўня долар вырас на 115 рублёў — да 15 805, еўра падаражэў на 178 рублёў — да 17 327. А вось курс расійскага рубля панізіўся на 0,04 беларускага — да 245,5 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі