Вы тут

Курс долара ў Беларусі панізіўся на апошніх таргах траўня

29 траўня ў Беларусі патаннеў долар / БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 29 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША паменшаыў — з 2,4137 да 2,4100 беларускага рубля. Курс еўра працягвае расці — з 2,6564 да 2,6772 беларускага рубля. Павялічыўся і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4096 беларускага (у чацвер — 3,3965).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,27%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.