Курс долара панізіўся на таргах 4 сакавіка ў Беларусі

Курс долара панізіўся на таргах 4 сакавіка ў Беларусі

Па выніках таргоў, якія прайшлі 4 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,2353 да 2,2311 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,4687 да 2,4898 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валютаы: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3812 беларускага (у аўторак — 3,3674).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,18%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі