Купалаўцы прынеслі да тэатра ўзнагароды, атрыманыя за сваю працу

Купалаўцы прынеслі да тэатра ўзнагароды, атрыманыя за сваю працу

Каля Купалаўскага тэатра 28 жніўня прайшла акцыя салідарнасці. Яе ўдзельнікі праспявалі "Купалінку". 

Акторы-купалаўцы склалі пад будынак свае ўзнагароды, атрыманыя за працу. 

Падчас акцыі быў затрыманы Марцін Мельнікаў, сын вядомага барда Андрэя Мельнікава

Днямі 58 супрацоўнікаў Тэатра імя Янкі Купалы звольніліся на знак салідарнасці са сваім дырэктарам Паўлам Латушкам. Латушку звольнілі пасля таго, як ён падтрымаў мірныя пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі