Кучук — пра ідэю Лукашэнкі ачоліць партыю зялёных: няхай закрые АЭС

Кучук — пра ідэю Лукашэнкі ачоліць партыю зялёных: няхай закрые АЭС

Кіраўнік партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук у эфіры Еўрарадыё пажартаваў наконт заявы Аляксандра Лукашэнкі пра ідэю ачоліць зялёных.

"Для таго, каб ачоліць партыю "Зялёныя", трэба не толькі заяўляць нейкія папулісцкія лозунгі, трэба яшчэ прытрымлівацца каштоўнасцяў "Зялёных", падпісацца пад ЛГБТ-супольнасцю, і нарэшце закрыць атамную станцыю, — кажа Кучук. — Каб "Зялёныя" ў выніку прагаласавалі за такога старшыню... Калі Аляксандр Рыгоравіч гатовы закрыць атамную станцыю, падпісацца пад ЛГБТ-супольнасцю, быць дэмакратам найперш, таму што "Зялёныя" прытрымліваюцца дэмакратычных каштоўнасцяў, а не каштоўнасцяў дыктатуры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі