Вы тут

Ксюша і Арцём з Naviband хутка стануць бацькамі!

Фота з сацыяльных сетак гурта

Удзельнікі леташняга "Еўрабачання" Naviband прадставілі новую песню "А дзе жывеш ты?" і відэа на яе. Навінка анансуе свежы, цалкам беларускамоўны, альбом гурта пад назвай "Адной дарогай", які мае выйсці 8 снежня. А яшчэ адкрывае таямніцу Ксюшы і Арцёма — яны чакаюць дзіця! 

Новая кружэлка гурта ўжо даступная для перадзамовы на iTunes і GooglePlay.