Вы тут

Ксёндз Барок: “Не быць скотам, людзьмі звацца” — найлепшая ідэя сёння

Ксёндз Вячаслаў Барок / Еўрарадыё

2 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — ксёндз-пробашч расонскага касцёла Святога Язафата Кунцэвіча Вячаслаў Барок.

Калі яшчэ 25 гадоў таму для беларусаў істотным і фундаментальным быў падыход “абы была чарка і шкварка”, а астатняе не важна, то сёння ў іх зусім іншыя каштоўнасці. Людзі, выходзячы на вуліцы, заяўляюць уголас, што ім патрэбная свабода, праўда, яны хочуць салідарнасці. І гэта цудоўна, кажа ксёндз Вячаслаў Барок.

Пра тое, як у змаганні за свабоду і праўду не забыцца на важнасць такіх каштоўнасцяў, як родная мова, любоў да сябе і бліжняга, любоў да нашай Бацькаўшчыны, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з ксяндзом Вячаславам Барком.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.