Вы тут

Крым прапануе ўладам Беларусі адкрыць прамое авіязлучэнне

Крым / pixabay.com

Крым прапануе ўладам Беларусі адкрыць прамое авіязлучэнне. З такой заявай выступіў мясцовы віцэ-прэм'ер Георгій Мурадаў. Паводле яго слоў, адна з мэтаў — павялічыць турыстычны паток. Мурадаў кажа і пра прамое злучэнне па чыгунцы. Над гэтымі пытаннямі цяпер "працуюць". Беларусі прапануецца не толькі пастаўляць у Крым "як мага больш беларускіх прадуктаў", але і адпраўляць іх праз крымскія парты на Блізкі Усход і ў Паўночную Афрыку, паведамляе ria.ru.

Крым быў захоплены Расіяй у 2014 годзе ва Украіны. За гэта Захад наклаў на РФ санкцыі.

Улады Беларусі не прызналі анэксіі Крыму — стараліся не патрапіць пад санкцыі і захаваць прыязныя адносіны з уладамі Украіны, але пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га і "справы вагнераўцаў" яны пагоршыліся. Афіцыйны Кіеў не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком нашай краіны.

"Пазіцыя па пытанні Крыма — гэта лакмусавая папера надзейнасці нашых адносін, у тым ліку саюзніцкіх", — заявіў віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, палітычныя падзеі ў Беларусі ў 2020-м "паказалі небяспеку дваістай лініі" па прызнанні Крыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.