Кранаўшчык атрымаў 3 гады турмы за смерць выратавальніка

 Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 лютага прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі 47-гадовага машыніста крана Мінскага ўпраўлення механізацыі.
Суд прызнаў машыніста крана вінаватым у парушэнні правілаў бяспекі. Адбываць пакаранне грамадзянін будзе ў калоніі-пасяленні. 21 лютага 2008 г. на будоўлі гатэля па вул. Савецкай машыніст падняў пліту без сігналу і без папярэджання, каб людзі адышлі ад крана. Пліта адхілілася, зачапіла за адзенне 22-гадовага пажарніка і скінула з 14-га на 12-ты паверх. Мужчына памёр на месцы.

Прысуд не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі