Крамы duty-free будуць працаваць толькі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

Прэзідэнт Беларусі 22 лістапада падпісаў Указ "Аб асаблівасцях функцыянавання крам бязмытнага гандлю", а таксама зацвердзіў адпаведнае Палажэнне, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.
Размяшчэнне duty-free магчыма ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі, размешчаных у аэрапортах, адкрытых для міжнароднага паведамлення.

На мытнай тэрыторыі Беларусі могуць размяшчацца крамы, створаныя Галоўным упраўленнем па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсервіс" Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі. На тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск дазволена адкрыць тры крамы бязмытнага гандлю.

Тыя гандлёвыя аб'екты, якія абавязаныя спыніць сваю дзейнасць як крамы бязмытнага гандлю, могуць здзяйсняць рознічны продаж (у тым ліку алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў) і грамадскае харчаванне ў пунктах пропуску на падставе адмысловых дазволаў (ліцэнзій) на гэты від дзейнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі