Краіны СНД аблегчаць жыццё гастарбайтэраў і іх сем'яў

На сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін СНД у Кішынёве 14 лістапада будзе абмеркавана Канвенцыя аб прававым статусе працоўных мігрантаў і членаў іх сем'яў дзяржаў — удзельніц Садружнасці. Як паведаміла прэс-служба Выканкама СНД, асноўнай мэтай Канвенцыі з'яўляецца садзейнічанне стварэнню ўмоў для забеспячэння ўрэгуляванага прававога становішча працоўных-мігрантаў і членаў іх сем'яў і рэалізацыі прынцыпу аднолькавага стаўлення ў адносінах да працоўных-мігрантаў і грамадзян дзяржавы, якая прымае, што звязана з умовамі жыцця і працы. Згодна з праектам Канвенцыі, працоўныя-мігранты карыстаюцца на тэрыторыі боку, што прымае, правамі, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам даюцца грамадзянам гэтага боку, на бяспечныя ўмовы працы; аднолькавае ўзнагароджанне за раўназначную працу, уключаючы атрыманне даплат і кампенсацый для асобаў, якія маюць на іх права; карыстанне жыллём на бязвыплатнай аснове; сацыяльнае забеспячэнне (сацыяльнае страхаванне), апрача пенсійнага, у адпаведнасці з заканадаўствам боку, што прымае; абавязковае сацыяльнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у адпаведнасці з заканадаўствам боку, што прымае; пакрыццё шкоды, нанесенай жыццю і здароўю ў выніку няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання.  Правы працоўных-мігрантаў, што тычацца ажыццяўлення імі працоўнай дзейнасці ў прымаючым баку, рэгулююцца заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі, удзельнікам якіх з'яўляецца згаданы бок.
Усяго на абмеркаванне кіраўнікоў урадаў уносяцца праекты 35 дакументаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі