Кожны трэці лекар хуткай дапамогі ў Беларусі — пенсіянер

Кожны трэці лекар хуткай дапамогі ў Беларусі з'яўляецца пенсіянерам. Пра гэта заявіў галоўны лекар Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Сірэнка.
Паводле яго слоў, укамплектаванасць службы кадрамі лекараў летась склала ў сярэднім 68,5%. Колькасць пенсіянераў, якія працуюць лекарамі хуткай дапамогі, павялічваецца з кожным годам. 

Дарэчы, як паведамляе БЕЛТА, у 2008 годзе ў нашай краіне паступіла больш за 3 млн 300 тысяч зваротаў па хуткую медыцынскую дапамогу. У параўнанні з 2007 годам гэтая лічба вырасла на 2%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі