Кожны пяты літовец лічыць Беларусь варожай дзяржавай

На замову DELFI кампанія па даследаванні грамадскай думкі і рынку Spinter tyrimai правяла апытанне. Па яго выніках самай варожай для Літвы краінай аказалая Расія. Такое меркаванне выказалі 72,5% рэспандэнтаў.





Яшчэ адной варожай дзяржавай жыхары лічаць Польшчу — 26,8% рэспандэнтаў. На трэцім месцы па варожасці для літоўцаў ідзе Беларусь — 19,1%. Яшчэ 2,8% лічыць варожымі паўночныя краіны, 1,2% — краіны Балтыі.





Жыхары таксама назвалі дружалюбныя Літве краіны. Па выніках апытання большасць рэспандэнтаў лічыць дружалюбнымі краіны Балтыі — Эстонію і Латвію (71,4% рэспандэнтаў).





Другое месца занялі паўночныя краіны — Данія, Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя (46,4%).





Польшчу лічаць сяброўскай 12,6% рэспандэнтаў, Беларусь — 6,5%, Расію — 3,6%.





Дарэчы, людзі, старэйшыя за 46 гадоў, часцей называлі дружалюбнымі краіны Балтыі і Польшчу ці Беларусь.





Фота — БЕЛТА