Корпус завода МЗОР, выкуплены некалі Бабарыкам, зойме расійскі "Святлафор"

Корпус на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску / stanok-kpo.ru
Корпус на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску / stanok-kpo.ru

На месцы хаба ОК16 хутка з'явіцца крама "Святлафор", піша the-village.me. Памяшканні ўжо выкупленыя гэтай расійскай сеткай.

ОК16 быў адкрыты ў будынку Мінскага завода Кастрычніцкай рэвалюцыі (МЗОР). Памяшканне было выкупленае "Белгазпрамбанкам", калі ім кіраваў Віктар Бабарыка, і стала адным з культурніцкіх цэнтраў сталіцы.

"Святлафор" — гэта расійская раздробная сетка дыскаўнтэраў нізкіх цэнаў. Мяркуецца, што адкрыццё крамы адбудзеццца неўзабаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі