Конкурс №7: як бясплатна патрапіць на вядомую пастаноўку "КарнягТэатра"

Шматразовым пераможцам конкурсаў Еўрарадыё робіцца Жэня Вегас. Ад ягонай анатацыі нам стала сапраўды страшна! Спадзяемся, акторы "КарнягТэатра" напужаюць і самога Яўгена падчас "Спектакля №7".

Умовы конкурса:

Напужай рэдакцыю Еўрарадыё — ды атрымай запрашальнік на дваіх на скандальны спектакль у пастаноўцы Яўгена Карняга.

Ты даведаўся, што Яўген Карняг ставіць скандальныя ды шалёна папулярныя спектаклі ў еўрапейскіх тэатрах, і не можаш змірыцца з тым, што не бачыў ніводнай працы таленавітага рэжысё, ці проста даўно не быў у тэатры? Еўрарадыё дае табе шанец усё паправіць ды правесці незабыўны вечар!

 
4 сакавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі "КарнягТэатр" прадстаўляе свой знакаміты "Спектакль №7", а ты можаш атрымаць запрашальнік на дваіх ды даведацца ўсё пра чалавечыя жахі.


Умовы простыя: апішы ў твітар-фармаце кароткі змест любімага трылера, фільма жахаў ці проста страшнай кнігі. Укладзіся ў 140 сімвалаў ды паспрабуй, каб атрымалася сапраўды страшна. А ў дужках пазнач, анатацыю да якога твора ты рабіў. 
Чакаем твае адказы ў каментарах да 15:00 у пятніцу, 1 сакавіка. Вынікі ды імя пераможцы ты зможаш пабачыць наEuroradio.fm у той жа дзень у 16:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі