Колькасць беспрацоўных у Беларусі за месяц павялічылася на 4,4 тысячы чалавек

Колькасць беспрацоўных у Беларусі за месяц павялічылася на 4,4 тысячы чалавек

У Беларусі расце колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных. На пачатак лютага іх было 47,7 тысячы чалавек і гэта на 4,4 тысячы болей, чым на пачатак года. Такім чынам, узровень беспрацоўя ў краіне склаў 1,1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Паказнік вярнуўся за ўзроўню 10-гадовай даўніны.

Раней афіцыйнае беспрацоўе не перавышала 1%, але ў красавіку 2015 года гэтая планка была ўзятая. 

Як паведамляе Белстат, ужо трэці месяц запар у краіне болей звальняюць работнікаў, чым прымаюць на працу. Напрыклад, у студзені звольнілі на 7611 чалавек болей, чым працаўладкавалі.

Актыўней за ўсё ў мінулым месяцы звальнялі работнікаў у будаўніцтве (мінус 45%), у рыэлтарскім бізнэсе (мінус 38,9%), у фінансавай і страхавой сферы (мінус 36,2%), у прамысловасці (мінус 28,3%).

Пры гэтым болей прынялі на працу, чым звольнілі, у сферы інфармацыі і сувязі (плюс 47%), у сферы творчасці, спорту, забавай і адпачынку (плюс 30%), у адукацыі (плюс 24%), у таксама ў сферы аховы здароўя і сацыяльных паслугаў (плюс 3,9%).

У мінулым месяцы ў краіне стварылі 1615 новых працоўных месцаў.

У эканоміцы краіны занята 4 мільёны 454,7 тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі