Колін Фарэл здымаецца ў фільме пра нялёгкі лёс беларуса

Драматычная гісторыя жыцця беларуса Вітальда Глінскага стала асновай для галівудскага блокбасцера, піша газета “Наша Ніва”. У фільме пад назвай “Дарога дадому” сыгралі папулярныя акцёры Колін Фарэл і Эд Расэл.

Асновай для сюжэту стужкі стала кніга Славаміра Равіча, ураджэнца Пінска ў якой ён распавядае пра тое, як хлопцам уцякаў з савецкага лагера праз Манголію, пустыню Гобі і Гімалаі ажно ў Індыю. Пазней герой ваяваў у Іране і Егіпце, і ўрэшце асеў у Вялікабрытаніі. Там аўтар кнігі-бестселера памёр у 2004 годзе.



Але, як высветлілася пазней, у сваёй кнізе Славамір Равіч апісаў прыгоды іншага беларуса, ураджэнца Глыбоччыны Вітальда Глінскага. Свае прыгоды Глінскі апісаў у спецыяльным рапарце, які падаў у польскае пасольства ў Лондане, дзе і працаваў чыноўнікам Равіч, які пазней стаў аўтарам кнігі.



Вітальд глінскі зараз жыве ў англійскім графстве Корнуэл на марскім узбярэжжы і не вельмі хоча узгадваць нягоды, якія перажыў у маладосці. А мы зможам убачыць яго гісторыю ужо гэтай вясной, калі у пракат выйдзе фільм
“Дарога дадому”.

Фота: jimsturgessonline.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі