КНДР накіравала пасла ў Беларусь — паўднёвакарэйскія СМІ

Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын

Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын / Yonhap

Паўночная Карэя накіравала ў Беларусь пасла, піша паўднёвакарэйскае выданне The Korea Herald са спасылкай на паведамленне Цэнтральнага інфармацыйнага агенцтва КНДР.

З паведамлення вынікае, што намеснік міністра знешнеэканамічных сувязяў Карэі Джы Кён Су ўручыў свае вярыцельныя граматы Аляксандру Лукашэнку ў пятніцу.

Раней БелТА паведамляла, што Беларусь плануе адкрыць сваё пасольства ў Паўночнай Карэі да 1 жніўня.

Аляксандр Лукашэнка наведаў Пхеньян у сакавіку гэтага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.