Клічко: у Кіеве няма расійскіх войскаў, але дзейнічаюць дыверсанты

Мэр Кіева Віталь Клічко
Мэр Кіева Віталь Клічко

Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што ў сталіцы Украіны няма расійскіх войскаў, але дзейнічаюць дыверсійныя групы. Баі ў Кіеве ішлі ўсю ноч, імі былі ахопленыя некалькі раёнаў на поўначы і на поўдні горада.

За ноч паранена 35 грамадзян Украіны. У тым ліку двое дзяцей.

Па словах Клічко, у Гастомелі і Васількове працягваюцца перастрэлкі з расійскімі войскамі. Гэта мястэчкі недалёка ад Кіева, дзе ёсць аэрадромы. Расіяне імкнуцца захапіць іх, каб забяспечыць прыбыццё сваіх салдат.

Транспарт у Кіеве працуе — акрамя чырвонай (першай) галінкі метро. Яна цалкам пераўтворана ў бамбасховішча. Дарэчы, уночы ў кіеўскім метро нарадзілася дзяўчынка — мама нованароджанай хаваліся там ад абстрэлаў. Дзяўчынку назвалі Міяй.

Кличко: в Киеве нет российских войск, но действуют диверсанты
Новорожденная в киевском метро

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі