Кітаянку ўкусіла "алкагольная" змяя з бутэлькі

Як інфармуе lenta.ru, змяя нечакана напала на кітаянку, калі тая вырашыла даліць рысавага віна ў бутэльку. Калі жанчына спрабавала палачкай паправіць рэптылію ў бутэльцы, тая выскачыла і ўкусіла яе за руку. Як змяі ўдалося выжыць у віне, невядома.



"Уваскрэслую" змяю забіў адзін з чальцоў сям'і, які пачуў крык укушанай кітаянкі. Цяпер яна пачуваецца добра, і яе здароўю нічога не пагражае.



Мікстуры са змяёй вельмі распаўсюджаныя ў Кітаі, бо, на думку мясцовых жыхароў, яны валодаюць гаючымі ўласцівасцямі.



Фота — 1tv.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі