Вы тут

Кітай паставіць у Беларусь яшчэ 1,5 мільёна вакцын супраць каранавіруса

Вакцыну з Кітая ў Беларусь дастаўляюць ваенныя лётчыкі / ВІА "Ваяр"​

Кітайскі бок анансаваў пастаўку новай партыі вакцыны супраць каранавіруса. У найбліжэйшы час Беларусі будзе перададзена "дадаткова 1,5 мільёна доз".  Пра гэта заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ амбасадар КНР у РБ Се Сяаюн.

Ён казаў пра поспехі "ў галіне супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва". Нагадаў, што ў мінулым годзе Пекін ужо перадаў Минску 1,4 мільёна доз вакцыны, і расказаў аб новых пастаўках.

Летась у Мінску перыядычна ўзнікалі складанасці з даступнасцю кітайскай вакцыны. Яе выбіраюць, бо яна лягчэй пераносіцца і прызнаецца ў шэрагу заходніх краін.

Аднак перш за ўсё кітайскую вакцыну Verocel карпарацыі Sinopharm выкарыстоўваюць для вакцынацыі цяжарных. Так вырашыла Міністэрства аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.