Кітай накіруе свой касмічны карабель на Месяц у 2012 годзе

Кітай накіруе сваю касмічную місію на Месяц у 2012 годзе. Пра гэта сёння паведамляюць кітайскія СМІ.
Гэта будзе першая высадка кітайскага безпілотнага касмічнага карабля на Месяц, якая, як спадзяюцца ў Пекіне, стане чарговым крокам да адпраўкі на спадарожнік Зямлі кітайскага касманаўта.

Reuters нагадвае, што Кітай ужо запускаў спадарожнік на месяцовую арбіту. Перад высадкай на Месяц беспілотнага апарату кітайцы адправяць тыды яшчэ адзін свой спадарожнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі