Кіраўнікі Мінэнерга Беларусі і Расіі падпісалі пратакол цэн на газ на 2022 год

Раней была дасягнутая дамоўленасць, што цана на расійскі газ для Беларусі ў 2022 годзе захаваецца на ўзроўні гэтага года / agronews.com​
Раней была дасягнутая дамоўленасць, што цана на расійскі газ для Беларусі ў 2022 годзе захаваецца на ўзроўні гэтага года / agronews.com​

Міністры энергетыкі Беларусі і Расіі падпісалі пратакол аб цэнах на газ на 2022 год, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент падпісалі ў Маскве, падчас двухбаковай сустрэчы кіраўнікоў ведамстваў. Уласна цаны на газ у пратаколе няма. Там толькі распісаны парадак яе фармавання.

Пра цану трэба будзе дамаўляцца з "Газпрамам". "Канкрэтны ўзровень цаны на газ будзе зафіксаваны ў сумесным дакуменце з ПАТ "Газпрам", зыходзячы з умоваў 2021 года", — сказалі ў беларускім Мінэнерга.

Цана на газ для Беларусі абмяркоўвалася падчас сустрэчы ў ліпені ў Санкт-Пецярбургу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Тады была дасягнутая дамоўленасць захаваць цану газу для рэспублікі ў 2022 годзе на ўзроўні 2021 года. Цяпер Беларусь плаціць расійскім пастаўшчыкам 128,5 долара за 1 тысячу кубаметраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі