Вы тут

Кіраўнік БТ: Каліноўскага дэманстратыўна кладуць пад БЧБ і расколваюць сітуацыю

Перапахаванне Каліноўскага / Вольга Шукайла, TUT.BY

У пятнічным выпуску "Клуба рэдактараў" дырэктар Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант заявіў, што вобраз Каліноўскага і памяць аб ім выкарыстоўваюцца для расколу беларускага грамадства:

"Ён [Каліноўскі] цяпер выкарыстоўваецца як інструмент расколу. Дзяржава прызнае заслугі Каліноўскага. Віцэ-прэм'ер паехаў на цырымонію. У нас вуліцы называюць яго прозвішчам. Але яго дэманстратыўна кладуць пад бел-чырвона-белы сцяг. Дэманстратыўна ставяць у супрацьвагу цяперашняй дзяржаве і цяперашняй Беларусі. Такім чынам расколваюць сітуацыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.