Кіраўніцтва Італіі нагадае Лукашэнку пра правы чалавека

Падчас сустрэч з кіраўніком Беларусі міністр замежных справаў Італіі Франка Фраціні мае намер заявіць пра неабходнасць паважаць вяршэнства закона і правы чалавека ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў у адкрытым лісце ў адказ на крытычны артыкул у Corriere della Sera.
У артыкуле італьянскае выданне адзначае, што Італія "вырашыла перарваць ізаляцыю Беларусі з геапалітычных і эканамічных меркаванняў". На думку аўтара артыкула, Італія націснула на Брусэль, каб Беларусь была ўключаная ў праграму "Усходняе партнёрства" і запрошаная на саміт гэтай ініцыятывы ў Прагу.

Як адзначае ў лісце Ф.Фраціні, Еўрасаюз прыняў рашэнне прыпыніць візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх службоўцаў і запрасіць Беларусь у праграму "Ўсходняе партнёрства", каб дапамагчы краіне "стаць на шлях дэмакратычнага развіцця".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі