Вы тут

Кіраўніцтва БДЭУ пісала ў міліцыю заявы на студэнтаў

Запіска прарэктара БДЭУ С. Скрыбы ў міліцыю / "БДЭУ 97%"

Кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўнівесрітэта пісала заявы ў міліцыю з просьбай адміністратыўна пакараць студэнтаў паводле сумна вядомага артыкула 23.34 КаАП. Адпаведны дакумент за подпісам прарэктара па выхаваўчай рабоце Сяргея Скрыбы з'явіўся ў ТГ-канале "БДЭУ 97%".

У запісцы на імя начальніка Заводскага РУУС сталіцы Кіслова прарэктар просіць пакараць студэнтаў за "не дазволеныя ў належным парадку масавыя мерапрыемствы 13 кастрычніка 2020 г. з 12 гадзін 30 хвілін да 13 гадзін на прыступках навучальнага корпуса №4".

Да запіскі прыкладаюцца спіс студэнтаў і дыск з фота- і відэа-матэрыяламі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.