Кіеў адкрывае дзверы для правільнай беларускай музыкі

З 25 па 27 лістапада ў Кіеве адкрыюцца Дні правільнай беларускай музыкі. На сцэне клуба Sullivan Room выступяць прадстаўнікі розных музычных стыляў, пачынаючы ад трыа Канстанціна Гарачага, Нагуаля, Сяргея Пукста і заканчваючы Троіцай, Фляўсам і Кляйнам і CherryVata.

Нагадаем, першы сезон “Беларускіх дзён” у Кіеве адбыўся мінулай вясной у клубе “44” і адзначыўся вялікай цікавасцю да імпрэзы мясцовай публікі.

Дарэчы, наведвальнікаў Sullivan Room чакае не толькі порцыя добрай музыкі з Беларусі. Аматары пад’есці змогуць пазнаёміцца з беларускімі стравамі, а заўзятыя моднікі – з нашымі нацыянальнымі строямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі