Вы тут

КХЛ з-за каранавіруса датэрмінова спыняе сезон

КХЛ упершыню не скончыла сезон / twitter.com/khl

Кантынентальная хакейная ліга з-за каранавіруса датэрмінова спыняе сезон. У выніку матчы плэй-оф Кубка Гагарына так і не будуць скончаныя.

"Рашэнне прынята пасля кансультацый з усімі зацікаўленымі бакамі і прадыктавана бяспекай здароўя гульцоў, заўзятараў, супрацоўнікаў клубаў і ўсіх, хто ўдзельнічае ў арганізацыі і правядзенні матчаў КХЛ", гаворыцца ў заяве.

Былі прапановы пераносу матчаў плэй-оф на лета, але ў КХЛ прыйшлі да высновы, што гэта вельмі негатыўна адбілася б на наступным сезоне. Рашэнне аб размеркаванні месцаў па выніках чэмпіянату прымуць на адным з бліжэйшых пасяджэнняў Савета дырэктароў КХЛ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.