"Керамін" стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі

Хакеісты мінскага "Кераміну" заваявалі званне чэмпіёнаў Беларусі па хакеі з шайбай. У фінальнай серыі падапечныя Андрэя Гусава з лікам 4:0 выйгралі ў землякоў з "Юности". Чацвёртая сустрэча, якая мінула 3 красавіка, завяршылася валявой перамогай "Кераміну" у авертайме з лікам 2:1. Шайбы закінулі: Максім Слыш (34.49), Аляксей Плотнікаў (62.05, у большасці) — у "Кераміну", Аляксей Угараў (22.39, у большасці) — у "Юности".

Папярэднія сустрэчы каманд 29, 30 сакавіка і 2 красавіка завяршыліся з лікам 2:1, 2:1 і 5:1 на карысць каманды А.Гусава.

Апошні раз "Керамін" станавіўся чэмпіёнам у 2002 годзе. У мінулым сезоне клуб заняў другое месца.

БелаПАН