КДК знайшоў парушэнні ў правядзенні капрамонту жылля ў Мінску

КДК знайшоў парушэнні ў правядзенні капрамонту жылля ў Мінску

Камітэт дзяржкантролю знайшоў сур’ёзныя парушэнні ў правядзенні капрамонту жылля ў Мінску. Некаторыя вынікі праверкі апублікаваныя ў часопісе “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментары”. Як вынікае з матэрыялу, шмат парушэнняў было ў Цэнтральным і Першамайскім раёнах: дамы фігуравалі ў справаздачах як здадзеныя ў эксплуатацыю, а насамрэч там яшчэ працягваўся капрамонт. Па выніках 2017 года праграма капрамонту на паперы была перавыкананая на 1,6%, але рэчаіснасць далёкая ад гэтых лічбаў.

У КДК тлумачаць, якім чынам камунальнікі дамагаліся добрых паказнікаў: у праектнай дакументацыі заказчык выдзяляў некалькі пускавых комплексаў, заканчваў адзін з іх (напрыклад, толькі мяняў трубы) — і пісаў справаздачу пра завяршэнне капрамонту. У Цэнтральным раёне летась фармальна здалі 17 з 34 унесеных у графік рамонту дамоў. Пры гэтым у іх усяго толькі памянялі вокны ў месцах агульнага карыстання або толькі адрамантавалі дах. У Першамайскім раёне нарматыўныя тэрміны кампамонту ў асобных дамах перавысілі ў 2,5 разы.

У сувязі з гэтым Камітэт дзяржкантролю заяўляе пра сістэматычнае скажэнне ведамаснай справаздачнасці камунальнікамі і прапануе ўраду ў Мінгарвыканкаму зрэагаваць на гэтую сітуацыю, піша TUT.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі