КДБ вярнуў газеце "Ганцавіцкі час" канфіскаваную летам тэхніку

Рэдакцыя газеты "Ганцавіцкі час"​ / ganc-chas.by
Рэдакцыя газеты "Ганцавіцкі час"​ / ganc-chas.by

Рэдакцыі і журналістам газеты "Ганцавіцкі час" у Ганцавічах, Брэсце і Івацэвічах вярнулі камп'ютары і іншую апаратуру, якую раней канфіскаваў КДБ, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў у пятніцу.

Тэхніка была канфіскаваная падчас ператрусаў 9 ліпеня 2021 года. Ператрусы ў журналістаў праводзіў КДБ як у сведкаў па крымінальнай справе "Акт тэрарызму".

Па словах прадстаўніка рэдакцыі Паўла Дайліда, журналісты да гэтай справы "не мелі не тое што адносінаў, але ўпершыню даведаліся пра нейкія тэлеграм-каналы падчас ператрусаў, пра якія раней і не чулі".

За апошні год у рэдакцыі і ў асобных супрацоўнікаў "Ганцавіцкага часу" і сайта "Першы Рэгіён" прайшло больш за 15 ператрусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі