КДБ спрабуе вербаваць маладафронтаўцаў
Чэкісты прапанавалі “супрацоўніцтва” гомельскаму студэнту. Той адмовіўся. І цяпер чакае магчымых праблемаў з вучобай. І гэта не першы выпадак. Дзмітрый Фяськоў навучаецца на другім курсе Гомельскага дзяржаўнага
аграрна-эканамічнага каледжу. Напрыканцы тыдня яго выклікала намесніца
дырэктара па выхаваўчай працы Святлана Сарвірава. Педагог пакінула
юнака ў сваім кабінеце сам-насам з супрацоўнікам упраўлення КДБ па
Гомельскай вобласці.
Паводле Дзмітрыя Фяськова, чэкіст цікавіўся “Маладым Фронтам”, распытваў пра гомельскага маладафронтаўца Андрэя Цянюту: з кім сябруе, чым займаецца ў вольны час і да т.п. Потым суразмоўца прапанаваў Дзмітрыю паведамляць пра дзейнасць арганізацыі ў КДБ, ад чаго хлопец адмовіўся.
Андрэй Цянюта так каментуе інцыдэнт: – Мы маем яшчэ адзін прыклад псіхалагічнага ўздзеяння, улады хочуць “патушыць” маладзёвую хвалю супраціву.
Андрэй не выключае, што цяпер кіраўніцтва каледжа паспрабуе адлічыць Дзмітрыя Фяськова.
Надзея на адно: менавіта Святлана Сарвірава распрацавала “Метадычныя рэкамендацыі” па правах чалавека. У дакуменце адзначаецца: у навучэнцаў “з развітай прававой свядомасцю непарушнасць правоў і свабод чалавека глыбока засвоеная, успрымаецца як штосьці натуральнае”. Сярод задач у рэкамендацыях названа “выхаванне пачуцця годнасці і ўсведамлення самакаштоўнасці асобы”. Можа, педагог будзе кіравацца не палітычнай мэтазгоднасцю, а ўласнымі прынцыпамі?
На ілюстрацыі: фрагмент logo Маладога Фронту
Рэгіёны.BY