Казулін: Мілінкевіч зрабіў высновы са сваіх памылак, але гэта яго думкі

Як паведамляла Еўрарадыё, Мілінкевіч назваў памылковай стратэгію "Плошчы", на якую спадзявалася апазіцыя цягам апошніх гадоў. На яго думку, апазіцыя павінна актыўней працаваць з прадстаўнікамі ўлады. Ён не выключыў, што адзіным кандыдатам ад апазіцыі на будучых выбарах можа стаць дырэктар паспяховага прадпрыемства, міністр альбо  кіраўнік горада.



У сваю чаргу, Аляксандр Казулін крытычна ацаніў заяву Мілінкевіча:



Казулін: "Ведаеце, калі Аляксандр Мілінкевіч зрабіў нейкія высновы са сваіх памылак, то гэта і добра. Але гэта яго шлях і яго асабістыя думкі".



На думку Казуліна, лепш гаварыць не пра патэнцыял Плошчы, а пра патэнцыял народа. І апазіцыі варта працаваць не толькі з чыноўнікамі.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі