Вы тут

Казахстан адмяніў смяротнае пакаранне

У Казахстане адмянілі смяротнае пакаранне / Reuters published by Euroradio

У Казахстане ўводзіцца забарона на смяротнае пакаранне. 2 студзеня прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў ратыфікаваў Другі Факультатыўны Пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраваны на адмену смяротнага пакарання.

Прэс-служба казахстанскага лідэра паведамляе, што краіна далучылася да пратакола з адной агаворкай. Прымяненне вышэйшай меры пакарання дапускаецца ў ваенны час — пасля прызнання чалавека вінаватым у асабліва цяжкіх злачынствах ваеннага характару.

З 1 студзеня 2004 года ў Казахстане дзейнічаў мараторый на смяротнае пакаранне. З сённяшняга дня яно афіцыйна адмененае.

Апошняй краінай у Еўропе і ў СНД, дзе не толькі не ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне, але вышэйшая мера актыўна ўжываецца, застаецца Беларусь. За апошнія 20 гадоў у нашай краіне былі расстраляныя каля 400 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.