Кастусёў прагаласаваў за кандыдата ад партыі БНФ
Кадыдат распавёў Еўрарадыё, што збіраецца рабіць пасля Плошчы.
Рыгор Кастусёў прагаласаваў на выбарчым участку па вуліцы Казлова ў Мінску а 10-й раніцы. Сам кандыдат, кажа што паспаць атрымалася толькі 3 гадзіны, таму дзень будзе цяжкі але ўдалі
"Раніцай пайшоў снег. А заўсёды калі на пачатку дня пачынаецца снег, гэта добрая прыкмета. Па нашых падліках, калі будуць сумленныя выбары, за мяне прагаласуе каля 30 працэнтаў. Калі не, хутчэй за ўсё намалююць у 10 разоў меней", - кажа кандыдат.
На ўчастку Кастусёва ўжо чакалі журналісты і аператары розных СМІ – як беларускіх, так і замежных. Кастусёў без залішняй сціпласці адказаў журналістам, што прагаласаваў за кандыдата ад Партыі БНФ.
Старшыня камісіі праверыў пашпарт кандыдата, выдаў бюлетэнь і запрасіў да кабінкі для галасавання.