Каштоўныя пароды рыб будуць разводзіць у раёне, забруджаным Чарнобылем

Чамусьці іншага месца для рыб у Беларусі не знайшлося / Pixabay
Чамусьці іншага месца для рыб у Беларусі не знайшлося / Pixabay

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў шэсць інвестыцыйных праектаў у Магілёўскай вобласці. Яны разлічаны на рэгіёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Бюджэт выдзеліць на гэта ў 2023 годзе 20,45 млн рублёў.

Сярод праектаў стварэнне вытворчасці рыб каштоўных парод у Краснапольскім раёне каля ракі Палуж. На сайце Краснапольскага раёна адзначана, што гэта адзін з самых найбольш пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнаў Магілёўшчыны. Больш за траціну мясцовых жыхароў — каля 10 тысяч чалавек — прыйшлося адсяліць пасля трагедыі.

Іншыя зацверджаныя праекты — гэта рэканструкцыя бальніцы ў Чэрыкаве, будаўніцтва рэабілітацыйнага корпуса на тэрыторыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Таксама будаўніцтва басейна ў Слаўгарадзе, будаўніцтва пажарнага дэпо ў Слаўгарадзе і рэканструкцыя кацельні ў Слаўгарадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі