Карлюкевіч: Відаць, “Хартыя” застанецца “Хартыяй”, а нашы дзеянні ранейшымі

Карлюкевіч: Відаць, “Хартыя” застанецца “Хартыяй”, а нашы дзеянні ранейшымі

Даваць падказкі рэдакцыі сайта “Хартыя”, што трэба рабіць ці як пісаць матэрыялы ― справа небяспечная. Так міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч адказаў на пытанне пра тое, што можа зрабіць калектыў сайта, каб доступ да яго разблакавалі ў Беларусі.

Алесь Карлюкевіч: “Гэта вельмі небяспечна ― нешта планаваць і падказваць. Маўляў, пішыце так, альбо пішыце іначай. Відаць, “Хартыя” застанецца “Хартыяй”, а нашы дзеянні застануцца нашымі дзеяннямі і нашым выкладаннем дзяржаўнай пазіцыі”.

Тым не менш, міністр заўважыў, што яны і далей “будуць глядзець на змест гэтага рэсурсу”. Адначасова, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, Алесь Карлюкевіч заўважыў, што ў нашай краіне “нармальны ўзровень свабоды слова”.

“Адно тое, што вы свабодна задавалі мне пытанні наконт пэўных мер абмежавання, і атрымалі адказ, кажа пра тое, што гэтая свабода існуе”, ― заўважыў міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі