Карлюкевіч: Хацелася б, каб беларуская журналістыка была больш цнатлівай

Карлюкевіч: Хацелася б, каб беларуская журналістыка была больш цнатлівай

28 верасня міністрам інфармацыі становіцца журналіст і пісьменнік Аляксандр Карлюкевіч. На гэтай пасадзе ён змяніў Лілію Ананіч. Прапануем лепшыя пяць цытат новага міністра.

Пра беларускую мову

"Усё робіцца для таго, каб беларуская мова была ў шырокім прасторы, і ёсць рэсурс. Усё залежыць ад грамадскай зацікаўленасці, ад пазіцыі кожнага з нас у побыце, у нашых сацыяльных камунікатах", — інтэрв’ю Белтэлерадыёкампаніі

“Мы разам з тымі чытачамі, хто ўжывае беларускую мову. Пры чытанні, пры паўсядзённых гутарках і размовах. Ці дастаткова гэтага, ці патрэбны новыя медыйныя праекты, залежыць ад таго аналізу, які неабходна правесці па тыражах выданняў. Але і так зразумела, што тыражы беларускамоўных будуць меншыя. Таму што шматкрат меншая колькасць жыхароў нашай краіны ўжывае ў паўсядзённых стасунках беларускую мову”.

Пра журналістыку

“Мне б хацелася, каб беларуская журналістыка і далей была крыху больш цяплейшай, цнатлівай. Журналістыка, якая скіраваная на дабрыню, спагаду, дабрыню і спакой. Гэта будзе спрыяць кансалідацыі грамадства. Разбуральная журналістыка, якая звязаная з такімі разуменнямі як інфармацыйныя войны, яна не на карысць. Нашага жыцця не хопіць, каб перамагчы гэтыя войны, запачаткаваныя ў розных медыйных прасторах”, — з інтэрв’ю Белтэлерадыёкампаніі.

"Сёння да нас бліжэйшыя сацыяльныя сеткі, чым папяровыя старонкі, нам прасцей, прачнуўшыся раніцай, уключыць Інтэрнэт, ўключыць тэлефон, ужо нават не тэлевізар. Таму наша свядомасць павінна выцягнуцца кудысьці далей, і “гэта далей” павінна насіць такі актуальны характар, такі экспертны фармат, каб яно нас магло пераканаць адкласці ў бок тэлефон, выйсці з сацыяльнай сеткі і ўзяцца за чытанне “паперы”.

Пра нацыянальную ідэю

“Пошукам нацыянальнай ідэі займаліся ва ўсе часы гісторыі Беларусі. Ёсць цэлыя дапаможнікі, напісаныя з гэтай нагоды. Сённяшняя рэчаіснасць выстаўляе шырокія задачы ў пошуку гэтай ідэі. Няхай навукоўцы выкарыстоўваюць нашу працу, аналізуюць і думаюць пра ідэю. Не вялікая бяда, калі гэтая ідэя будзе сфармаваная адной нейкай фразай крыху пазней”, — з інтэрв’ю газеце “Літоўскі кур’ер”.

А вось цытата папярэдніцы Аляксандра Карлюкевіча, Ліліі Ананіч:

“Сёння казаць пра адсутнасць свабоды слова ў Беларусі як мінімум безадказна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі