"Карэспандэнт" назваў Аляксандра Лукашэнку “Хітруном года”

10 снежня ўкраінскі часопіс "Карэспандэнт" апублікаваў свой штогадовы рэйтынг найбольш уплывовых у свеце асобаў.

У "дзясятку" разам з германскім канцлерам Ангелай Меркель, якая атрымала ад украінскіх экспертаў звання "Крызіснага менеджэра года", патрапіў і Аляксандр Лукашэнка, ушанаваны намінацыяй "Хітрун года".

На думку часопісу, сёлета беларускі прэзідэнт здзівіў мудрагелістым лавіраваннем паміж Расіяй і Захадам. Дарэчы, эксперты раяць не ўспрымаць словы Лукашэнкі прама, бо, на іх думку, ужо і самаму наіўнаму чалавеку павінна быць зразумела, што вясковая прастата і вобраз свойскага хлопца для Лукашэнкі — не больш, чым роля.

Галоўны рэдактар "Карэспандэнта" Віталь Сыч так патлумачыў Еўрарадыё выбар часопіса:

"Беларусь на чале з Лукашэнкам доўгія гады паказвала сябе як вялікі саюзнік Расіі і вось сёлета Лукашэнка раптам робіць разварот на 180 градусаў. Мы лічым, што гэта лавіраванне і ў большай ступені блеф, чым рэальны разварот".

Сваёй "украінскай" намінацыі таксама ўдастоены і Ўладзімір Пуцін. Расійскі прэм'ер атрымаў званне "Доўгія рукі года". Амерыканскі прэзідэнт Барак Абама стаў "Чаканнем году", а спявачка С’юзан Бойл — "Папялушкай года". "Дыктатарам года", паводле "Карэспандэнта", сёлета стаў прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі