Каранавірус дабраўся і да Паўднёвай Амерыкі

Каранавірус дабраўся і да Паўднёвай Амерыкі

Першы выпадак захворвання, выкліканага каранавірусам COVID-19, зафіксаваны ў Паўднёвай Амерыцы. У Бразіліі захварэў 61-гадовы мужчына, які нядаўна вярнуўся з камандзіроўкі ў Італіі. У Алжыры шпіталізаваны грамадзянін Італіі, які прыехаў у краіну 17 лютага, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Каранавірус трапляе ў еўрапейскія краіны. Найбольш складаная сітуацыя ў Італіі — больш за 300 хворых і 11 памерлых. Людзі, якія вярнуліся з Італіі, захварэлі ў Аўстрыі, Харватыі, Швейцарыі, Іспаніі, Францыі, Германіі. Нягледзячы на гэта, міністры аховы здароўя Германіі, Францыі і Італіі, а таксама Еўракамісія ў аўторак вырашылі не абмяжоўваць перасоўванне людзей.

У Кітаі ў правінцыі Хубэй за апошнія суткі памерлі 52 чалавека. Колькасць ахвяр каранавіруса дасягнула 2715 чалавек. Колькасць заражаных у КНР складае крыху больш за 78 тысяч, за апошнія суткі іх стала больш на чатыры сотні.

За межамі Кітая выпадкі захворвання зафіксаваныя ў 33 краінах. Найбольш складаная сітуацыя — у згаданай Італіі, а таксама ў Іране (па афіцыйных звестках, там заражаныя сотні чалавек, а сярод іх — намеснік міністра аховы здароўя) і Паўднёвай Карэі (заражаных амаль тысяча чалавек, памерлі 10).

У Беларусі выпадкаў заражэння няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі