Кантрабандыст вазіў алігатараў і змей, прывязваючы іх да ўласнага цела

У Кішынёве затрыманыя жыхары Ціраспаля — муж і жонка, якія кантрабандай дастаўлялі з Адэсы рэдкіх жывёл і рэптылій.
Мужчыну затрымалі ў той момант, калі ён у Кішынёве прадаваў за 1 тысячу долараў балотнага варана, алігатара, каралеўскага пітона, хамелеона і сенегальскую змяю. Кантрабандыст прызнаўся, што займаецца гэтым "бізнесам" даўно.

Ён нелегальна ўвозіў у Малдову казурак і рэптылій знікаючых відаў. Тавар ён купляў у адэсіта, а перавозіў, замаскіраваўшы пад вопраткай і прымацаваўшы іх да цела медыцынскімі бінтамі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі