Вы тут

Канферэнцыя да 82-годдзя Пакта Молатава-Рыбентропа: можна задаваць пытанні

Падпісанне Пакта Молатава-Рыбентропа

23 жніўня 1939 года, роўна 82 гады таму, Савецкі Саюз і Трэці рэйх заключылі дагавор аб ненападзе, які ўвайшоў у гісторыю як "Пакт Молатава-Рыбентропа". Дадатковы сакрэтны пратакол прадугледжваў знішчэнне Другой Польскай Рэспублікі і падзел Еўропы ў адпаведнасці з германа-савецкімі сферамі інтарэсаў.

Ваенна-палітычны саюз Германіі і СССР завяршыўся 22 чэрвеня 1941 года уварваннем фашысцкай арміі ў Савецкі Саюз. За 22 месяцы свайго існавання кааліцыя апынулася "смяротным альянсам" (праф. д-р Клаўдыя Вэбер) з сур'ёзнымі гістарычнымі наступствамі для народаў і меншасцяў на гвалтоўна акупаваных тэрыторыях. Наступствы тых трагічных падзей мы бачым і сёння.

Тым большае здзіўленне выклікае той факт, што Пакт Молатава-Рыбентропа толькі ў нязначнай ступені прысутнічае ў фокусе грамадскай увагі і часта сыходзіць на другі план — так адбылося і падчас памятных мерапрыемстваў да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Выправіць гэта закліканая міжнародная канферэнцыя "Ад пакта Молатава-Рыбентропа да ўварвання ў Савецкі Саюз".

Сярод выступоўцаў:

* праф., д-р Адам Даніэль Ротфельд, былы міністр замежных спраў Польшчы;

* Антон Драбовіч, дырэктар Украінскага інстытута нацыянальнай памяці;

* праф., д-р Клаўдыя Вэбер, выкладчык сучаснай гісторыі ў Еўрапейскім універсітэце Віадрына.

Акцэнт невыпадкова зроблены на трагічны вопыт Беларусі і Украіны. Імкнучыся да аб'ектыўнасці ў дыскусіі пра Другую сусветную вайну, не варта забываць пра велізарную складанасць падзеяў таго часу і пра розныя пункты гледжання на тое, што адбылося.

У сувязі з каранавірусам будзе папярэдне запісаная. Відэазапіс дыскусіі на трох мовах (па-нямецку/польску/руску) будзе даступны анлайн на YouTube і Facebook з 15:00 16 верасня 2021 года.

Ужо сёння па адрасе: [email protected] — можна накіраваць пытанні ўдзельнікам канферэнцыі.

Канферэнцыя арганізаваная пры садзейнічанні Нямецка-беларускага таварыства, Фонду нямецка-польскага супрацоўніцтва і Нямецка-ўкраінскага форуму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.