Вы тут

Канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча пройдзе ў Prime Hall 25 кастрычніка

Афіша канцэрта

25 кастрычніка ў Prime Hall (праспект Пераможцаў, 65) адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны памяці Аляксандра Кулінковіча

Рок-музыка памёр 4 жніўня ў 46-гадовым узросце. Яго гурту "NeuroDubel" у 2019-м споўнілася б 30 гадоў. Наступным летам Кулінковіч планаваў адзначыць юбілей канцэртам у Prime Hall. 

На канцэрце памяці свайго лідара гурт "NeuroDubel"адыграе праграму з больш як трыццаці песень. Таксама з гуртом праспяваюць сябры і калегі Кулінковіча — Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Юрый Стыльскі, Ігар Варашкевіч, Уладзімір Пугач, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Саладуха, Алесь Мышкевіч, Алесь Лютыч, Зоя Схончык, Ангус Тарнада, Lesli Knife, Дзяніс Тарасенка, гурт "Веласіпедыстаў".

Грошы ад канцэрту пойдуць на помнік Аляксандру Кулінковічу, выданне зборніка яго публіцыстыкі, а таксама альбома з фотаздымкамі гурта.

Квіткі на канцэрт можна набыць у касах і на сайце Kvitki.by, а таксама ў касе і на сайце Prime Hall.