Кампанія Wargaming звольніла двух супрацоўнікаў за апублікаваныя здымкі

Кампанія Wargaming звольніла двух супрацоўнікаў за апублікаваныя здымкі

Кампанія Wargaming звольніла двух супрацоўнікаў за фатаграфіі, апублікаваныя ў сацсетках, паведамляе dev.by

Фатаздымкі з мінскага офіса Wargaming з'явіліся ў Instagram у пятніцу, 17 сакавіка. Супрацоўнікі кампаніі фатаграфаваліся з героем мема "Гаральд, які хавае боль".

Праўда, неўзабаве пасля публікацыі здымкі зніклі з адкрытага доступу. А 20 сакавіка ім аўтарам паведамілі пра звальненне. 

Майстар спорту па армрэстлінгу Аляксандр Хвашчэўскі, чэмпіён Беларусі, працаваў у Wargaming фітнэс-трэнерам. Па яго словах, не ўсе работнікі ведалі пра забарону на публікацыю фатаздымкаў з "Гаральдам, які хавае боль". Афіцыйны ліст у карпаратыўнай пошце прыйшоў толькі бліжэй да вечара, пасля з'яўлення інфармацыі ў медыя, заяўляе Хвашчэўскі.

"З майго боку гэта было глупства, але звальняць з-за фатаграфіі — гэта таксама выглядае даволі па-дурному", — не хавае здзіўлення Хвашчэўскі. Ён дадае, што працаваў па дамове падраду і не падпісваў дакументаў, якія забараняюць "кантрактнікам" выдаваць пэўную карпаратыўную інфармацыю.

У кампаніі назвалі гэтую сітуацыю непрыемнай, бо яна "звязаная не з прафесійнымі навыкамі і вынікамі працы, а з парушэннем нормаў карпаратыўных правілаў і этыкі". 

"Як у любой буйной кампаніі, у Wargaming ёсць правілы, якія абмяжоўваюць раскрыццё інфармацыі супрацоўнікамі, у тым ліку і ў сацыяльных медыя. Гэта неабходныя меры абароны інтарэсаў усёй каманды, якая працуе над праектам", — заявіў дырэктар па сувязях з грамадскасцю ў Wargaming Іван Кузняцоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі