Калядоўшчыкі абстралялі дом суседа з пнеўматыкі

Два хлопцы вырашылі пакалядаваць студзеньскімі вечарамі, піша "Комсомольская правда". Але 49-гадовы мужчына, былы афганец, з якім хлопцы ўжо канфліктавалі раней, не захацеў адчыняць калядоўшчыкам дзверы і замкнуўся ў доме. Маладыя людзі доўга грукалі, крычалі пад вокнамі, нават кідалі ў дзверы розныя прадметы, якія былі пад рукамі, аднак мужчына быў непахісны. Тады адзін з хлопцаў раззлаваўася, дастаў з кішэні пнеўматычны пісталет і пачаў страляць па хаце суседа.



Падчас страляніны, на шчасце, ніхто не пацярпеў. Аднак усе пяць шыбаў у доме мужчыны апынуліся выбітыя. Гаспадар дома выклікаў міліцыю.



На 20-гадовага стралка, які нідзе не працуе, пачалі крымінальную справу за хуліганства. Праваахоўнікі выявілі, што падчас страляніны ён быў нецвярозы.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі