Вы тут

Калядны хакейны турнір зноў адмянілі

У 2020 годзе каманда Аляксандра Лукашэнкі выйграла турнір 13-ы раз / БЕЛТА​

Аляксандр Лукашэнка зноў не зможа выйграць Калядны хакейны турнір. Традыцыйныя аматарскія спаборніцтвы на прыз прэзідэнта Беларусі адмененыя, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея.

Афіцыйная прычына адмены — складаная эпідэміялагічная сітуацыя і "абмежаванні на перамяшчэнні". Летась турнір таксама не адбыўся. Тады таксама прычынай называлі каранавірус.

Калядны хакейны турнір аматараў хакея праводзілі ў Мінску з 2005 года. Усяго адбылося 16 турніраў. 13 разоў першае месца займала каманда Аляксандра Лукашэнкі, тры разы (у 2007, 2011 і 2015 гадах) першае месца аддалі расіянам. У 2020 годзе ў складзе каманды Лукашэнкі на лёд выходзіў і ягоны малодшы сын Мікалай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.