Каля пасольства Расіі ў Берліне з'явілася копія камеры ШІЗА
![Інсталяцыя ў Берліне / t.me/novaya_europe](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/B1.jpg.webp?itok=wv0ymJOX)
Інсталяцыя ў Берліне / t.me/novaya_europe
Каля пасольства Расіі ў Берліне з'явілася копія камеры ШІЗА, піша @novaya_europe. Інсталяцыю падрыхтавалі прыхільнікі апазіцыйнага расійскага палітыка Аляксея Навальнага, які знаходзіцца за кратамі ў РФ (афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 24 студзеня). Менавіта ў такую камеру яго пастаянна адпраўляюць пад рознымі падставамі. За апошнія паўгода — дзесяць разоў. Апошні раз гэта адбылося 31 снежня — Навальнаму далі 15 сутак штрафнога ізалятара, абвінаваціўшы ў тым, што ён мыўся ў неналежны час.
![Каля пасольства Расіі ў Берліне з'явілася копія камеры ШІЗА](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_39.jpg.webp?itok=_a-vx5-M)
t.me/novaya_europe
![Каля пасольства Расіі ў Берліне з'явілася копія камеры ШІЗА](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/23_11.jpg.webp?itok=sBceiJvw)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.