Каля КДБ у Мінску затрымалі журналістаў

Каля КДБ у Мінску затрымалі журналістаў

Каля будынка КДБ удзень 28 ліпеня затрымалі журналістаў. Як паведаміў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі. затрыманыя Галіна Абакунчык, Кацярына Андрэева, Антон Сяліцкі, Ігар Ільяш.

Партал TUT.by напісаў пра затрыманне сваёй журналісткі Алены Талкачовай. Яна паспела паведаміць, што міліцыянты заявілі: яны вязуць журналістаў для паверкі іх пасведчанняў. 

Выпусцілі журналістаў прыкладна праз паўгадзіны пасля затрымання. 

Сёння ў 16:00 каардынатар штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава планавала падаваць у КДБ хадайніцтва пра змену меры стрымання экс-прэтэндэнту на прэзідэнцкую пасаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі