Каля Гродна паляўнічы параніў дваіх рыбакоў, якія сядзелі ў чароце

Каля Гродна паляўнічы параніў дваіх рыбакоў, якія сядзелі ў чароце

У Гродзенскім раёне ў суботу, 5 верасня, 24-гадовы паляўнічы параніў дваіх рыбакоў. Ён з таварышам плыў на лодцы і заўважыў качку, якая ўзлятала. Малады чалавек стрэліў. Але птушка яшчэ не паднялася высока, таму шрот трапіў і ў чарот, у якім былі рыбакі. У аднаго з іх раненне рукі, у другога — вуха і шчакі, паведаміла БЕЛТА Вольга Грамовіч, прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі. .

У выніку, паляўнічага прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў бяспекі на паляванні. Толькі праз год ён зможа вярнуцца ў шэрагі паляўнічых, але для гэтага яму давядзецца праходзіць навучанне і здаваць экзамен.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі