Вы тут

Каля Гальшанаў знайшлі ўпрыгожванні, якім 1000 гадоў

Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Каля Гальшанаў у Ашмянскім раёне знайшлі ўпрыгожванні, якім 1000 гадоў, інфармуе БЕЛТА. Археолагі даследавалі старажытны магільнік (мяркуецца, што ён адносіцца да Х стагоддзя), у якім былі пахаваныя чатыры мужчыны і адна жанчына. Знойдзеныя артэфакты (бранзалеты, фібулы, жаночыя шыйныя грыўны ды іншае) былі выраблены не толькі мясцовымі майстрамі, але і прывезены з суседніх рэгіёнаў, і нават здалёк — са Скандынавіі і волжскай Булгарыі. Навукоўцы лічаць, што знаходка каля Гальшанаў сведчыць пра накірункі і дынаміку развіцця этнакультурных сувязяў насельніцтва беларускага Панямоння ў далёкую эпоху вікінгаў.